Пасядзелкі каля печы

03.11.2023

У ДУА "Дзіцячы сад №112 г. Віцебска "Праменьчык" для выхаванцаў старэйшых груп адбылася літаратурна-фальклорная гасцёўня “Пасядзелкі каля печы”.
Сустракала выхаванцаў гаспадыня. Яна распавядала, што з глыбокай даўніны печ у хаце беларусаў займала важнае месца, да яе адносіліся, як да жывой істоты. А гуляючы ў гульню “Рэчы каля печы”, дзеці даведаліся пра розныя прадметы побыту і прылады працы беларускіх сялян, ганчарныя вырабы і вышыўкі. На свята завітаў кот Апанас і навучыў гуляць у народную рухомую гульню “Кот”.
Але галоўны здабытак такога свята - гэта тое, што дзеці актыўна ўжывалі беларускую мову: чыталі на памяць вершы, спявалі песні, прагаварылі словы рухомых гульняў, абмяркоўвалі прыказкі і прымаўкі. Атрымалася цікавае падарожжа ў мінулае, напоўненая асалодай і мілагучнасцю беларускай мовы.

Фотогалерея: